9 ЖНІЎНЯ – ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА
Паважаныя работнікі будаўнічага комплексу Смаргоншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і словы вялікай удзячнасці за самаадданую вернасць сваёй справе.
У будаўнічым комплексе працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, сапраўдныя працаўнікі, якія карыстаюцца заслужанай павагай у грамадстве.
Цяперашняе пакаленне смаргонскіх будаўнікоў уносіць важкі ўклад у вырашэнне важнейшых дзяржаўных задач. Захоўваючы і памнажаючы выдатныя традыцыі сваіх папярэднікаў, укараняючы перадавыя тэхналогіі, перспектыўныя распрацоўкі, вы імкнецеся забяспечваць надзейную працу будаўнічага комплексу раёна, актыўна ўдзельнічаеце ў рэалізацыі сацыяльных праграм.
Жадаем усім работнікам будаўнічай галіны Смаргоншчыны моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, вялікіх поспехаў у патрэбнай і высакароднай справе!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.