Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы Смаргонскага раёна!
12 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў
Прыміце шчырыя віншаван- ні з прафесійным святам - Днём работнікаў падатковых органаў!
Праца па напаўненні бюджэту - справа вялікай важнасці і адказнасці, ад якой залежыць як далейшае развіццё эканомікі, так і павышэнне ўзроўню і якасці жыцця нашых грамадзян. Ад эфектыўнасці працы падатковых органаў шмат у чым залежаць магчымасці дзяржавы ажыццяўляць сацыяльныя праграмы, забяспечваць бяспеку краіны і грамадзян.
Паспяховая дзейнасць падатковых органаў дае дадатковыя магчымасці для павелічэння заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы, пенсій і дапамог, развіцця сельскай гаспадаркі, будаўніцтва жылля, дарог, камунікацый.
Залогам эфектыўнасці працы падатковых органаў з’яўляецца прафесіяналізм, кампетэнтн асць, прыстойнасць, а таксама шчырасць і добразычлівасць супрацоўнікаў. Усе гэтыя якасці ўласцівыя работнікам падатковай інспекцыі па Смаргонскім раёне.
Жадаем усім работнікам, ветэранам падатковай службы моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, здзяйснення ўсіх намечаных планаў, міру і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.