Фонд “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” вызначыў новыя прыярытэты

 

Фонд “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага” вызначыў новыя прыярытэты

Общество
09.07.2020
1261

Прайшло чарговае пасяджэнне праўлення Смаргонскага мясцовага дабрачыннага фонда “Паўночныя Афіны М. К. Агінскага”. Са справаздачай выступіла дырэктар фонда Ала Шыцікава, якая паведаміла таксама аб сваім сыходзе з пасады дырэктара фонду.

IMG_9342.jpg

У прыватнасці выступоўца адзначыла, што амаль за дзесяць гадоў існавання, фонд выканаў сваю галоўную мэту ў папулярызацыі творчасці слыннага грамадскага дзеяча і кампазітара М. К. Агінскага і пошуках шляхоў для адраджэння яго сядзібы ў Залессі. За гэты час фонд «Паўночныя Афіны М. К. Агінскага» ініцыяваў і браў удзел у шматлікіх праектах, накіраваных на захаванне і папулярызацыю культурнай спадчыны Міхала Клеафаса Агінскага, фарміраванне доўгатэрміновага супрацоўніцтва з міжнароднымі фондамі і арганізацыямі ў справе аднаўлення палацава-паркавага ансамбля сядзібы ў Залессі і папаўненні фондаў Залесскага музея-сядзібы. Актывісты фонду ўнеслі значны ўклад у падтрымку дзелавых і творчых ініцыятыў мясцовага насельніцтва дзеля рашэння сацыяльна-эканамічных і экалагічных задач раённага маштабу.

IMG_9351.jpg

За асабісты ўклад у станаўленне фонду і папулярызацыю спадчыны М. К. Агінскага намеснік старшыні Смаргорнскага райвыканкама Ігар Шчасны ўзнагародзіў Алу Шыцікаву Падзячным пісьмом Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

Член праўлення мясцовага дабрачыннага фонду Таццяна Ражэва выказала сваё бачанне далейшай дзейнасці фонда. На яе думку, гэта грамадская арганізацыя - добрая платформа для больш шырокага ахопу тэрыторый нашага раёна з багатай культурна-гістарычнай спадчынай.

IMG_9357.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.