З падзякай за мір і спакой

 

З падзякай за мір і спакой

Общество
04.07.2020
1273

Лета – самы час для вяселляў. Усё часцей маладыя пары ў дзень рэгістрацыі шлюбу наведваюцца да помнікаў абаронцам і героям-вызваліцелям Айчыны. Тым больш нельга не зрабіць гэтага ў Дзень Незалежнасці Беларусі.

Напярэдадні і пасля Дня Незалежнасці ў смаргонскім аддзеле загс былі зарэгістраваны новыя сем’і. Алёна і Павел Сарокі ўступілі ў шлюб на наступны дзень пасля свята.

З удзячнасцю за сваё шчаслівае жыццё пад мірным небам маладыя людзі ўсклалі кветкі да мемарыяла “Пераправа”. Як расказалі маладажоны, у самы шчаслівы дзень свайго жыцця яны не маглі не аддаць дань павагі і ўдзячнасці тым, хто ахвяраваў сабой дзеля сённяшняга мірнага жыцця, хто не шкадаваў сябе дзеля таго, каб моладзь упэўнена глядзела ў будучыню і верыла ў абароненасць і вартаснае жыццё сваіх дзяцей.

Напярэдадні Дня Незалежнасці беларуская паэтэса Галіна Каржанеўская згадала ў Фэйсбуку пра тое,як вызвалялі яе родныя Плешчаніцы. Частка танкавай брыгады генерал-маёра Асланава першай фарсіравала Беразіну. Адважна афіцер павёў танкі на ворага і разбіў фашыстскі абоз. А праз пару дней танкавая брыгада таго самага Асланава, ужо вызваляла Смаргонь. У памяць пра гэта на стромкім беразе Віліі ўзведзены мемарыял і стаіць на варце танк ІС-3. Сюды і завіталі разам з гасцямі Алёна і Павел, адраджаючы добрую старую традыцыю – у дзень вяселля ўскладаць кветкі до помнікаў вызваліцелям.



4 ліпеня была зарэгістравана яшчэ адна новая сям'я - сям'я Алітойць. 

Маладая сям'я па традыцыі ўсклала кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам, у знак памяці і павагі за мірнае неба. Маладыя людзі ўпэўнены, што іх сям'ю чакае шчаслівае будучае ў суверэннай і незалежнай дзяржаве.

2020-07-04_18-30-36.png


2020-07-04_18-45-07.png


2020-07-04_18-44-24.png


2020-07-04_18-43-24.png


Ала СТРАШЫНСКАЯ,

Фота аўтара.