Крэўскі замак: новы этап узнаўлення

 

Крэўскі замак: новы этап узнаўлення

Общество
05.06.2020
2215

На тэрыторыі Крэўскага замка зноў працуюць людзі і тэхніка. Распачаўся новы этап кансервацыі сцен гістарычнай каштоўнасці. Частка паўночнага бока кастэлі неўзабаве стане выглядаць па-новаму. Уздоўж сцяны з’явіцца галерэя з байніцамі.

IMG_3561.JPG

Спецыялістам ААТ “Белрэстаўрацыя” трэба будзе ўзнавіць гістарычную змешаную кладку XIV стагоддзя. Ручная работа на ўсіх этапах: ад фармоўкі і сушкі да абпалу.

“Крэўскі замак – важны аб’ект не толькі для нашага раёна, але і для краіны, - кажа намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны. - У 2014 годзе быў распрацаваны архітэктурны праект, згодна якому ёсць дзве чаргі яго кансервацыі і рэстаўрацыі. Пакуль мы знаходзімся ў першай чарзе, якая ўключае ў сябе пяць пускавых комплексаў.  Два з іх былі выкананы ў 2017 і 2018 гадах. 

IMG_3563.JPG

IMG_3581.JPG

Трэці пускавы комплекс мы пачалі выконваць цяпер. Ён прадугледжвае кансервацыю і рэстаўрацыю страчаных фрагментаў паўночнай сцяны. А таксама ўсталяванне часовай кроквеннай сістэмы з пакрыццём з керамічнай чарапіцы”.

Для таго, каб узвесці паўночны бок замка поўнасцю, патрабуюцца вялікія грашовыя сродкі – 1 мільён 249 тысяч рублёў. Частку грошай – 257 тысяч рублёў выдзеліла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Гэтых сродкаў павінна хапіць, каб узнавіць частку паўночнага боку кастэлі.

Аддзелам культуры райвыканкама распрацаваны праект, які накіраваны ў Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, - удакладняе Ігар Пятровіч. - Літаральна 5 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім пацверджана рашэнне савета фонду.

Міністэрству культуры ў 2020 годзе са сродкаў фонду Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы культуры і мастацтва будуць выдзелены больш за тры мільёны рублёў. Грошы накіруюць на рэстаўрацыю Крэўскага і Гальшанскага замкаў, сядзіба-паркавага ансамбля у вёсцы Заказель Драгічынскага раёна і касцёла ў Мсціслаўі”.

 

IMG_3607.JPG

IMG_3599.JPG

IMG_3589.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.