На старце корманарыхтоўкі

 

На старце корманарыхтоўкі

Общество
05.06.2020
3006

Нарыхтоўка зялёных кармоў для кожнай гаспадаркі – справа не менш важная і адказная, чым уборка ўраджаю. Нездарма касавіцу ў народзе называюць “зялёным жнівом”. Сёлета з-за неспрыяльнага надвор’я касіць пачалі крыху пазней, чым звычайна. З-за халадоў і недастатковай колькасці вільгаці травы марудна набіралі масу, адставалі ў росце.

IMG_3073.JPG

Першымі ў раёне касавіцу пачало КСУП “АграСолы”. На мінулым тыдні аграрыі выйшлі ў поле на кашэнне траў, а ўжо ў панядзелак першыя тоны зялёнай масы пачалі закладваць у сянажныя траншэі.

Дырэкт ар КСУП “АграСолы” Вольга Лук’яненка расказала, што падчас першага ўкосу неабходна скасіць каля 1600 га сенажацяў. Усяго патрэбна нарыхтаваць 16 тысяч тон сенажу. Каб выканаць гэту работу своечасова, у гаспадарцы ёсць усё неабходнае. На “зялёным жніве” задзейнічана 12 адзінак тэхнікі, працуюць тры кормаўборачныя камбайны. Зладжана ідзе падбор і здрабненне зялёнай масы і закладка яе на захоўванне.

На працягу вясенне-летняга перыяду ў гаспадарцы не спыняюцца работы па падкормцы і хімпраполцы. Некаторыя культуры адчулі негатыўнае ўздзеянне сухасці і халадоў. Але ў гаспадарцы спадзяюцца, што калі іх своечасова падкарміць спажыўнымі рэчывамі, то стан раслін значна палепшыцца.

IMG_3051.JPG

IMG_3033.JPG

Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.