Быць актыўным грамадзянінам можна анлайн

 

Быць актыўным грамадзянінам можна анлайн

Общество
25.05.2020
715

Навучэнцы 8-11 класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні прынялі ўдзел у працы камунікацыйнай пляцоўкі «Школы актыўнага грамадзяніна», якая прайшла ў чацвер, 21 мая. Тэма дня – «Будучыню Радзімы будаваць маладым».

У рамках інфармацыйнай гадзіны першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Варанюк з 14.00 да 15.00 у афіцыйным пабліку саюза моладзі ў Instagram распавёў аб моладзевай палітыцы і маладзёжным руху ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.

Падчас гадзіннага стрыма навучэнцы, якія знаходзіліся ў школе,  а таксама тыя, хто займаецца дыстанцыйна,  мелі магчымасць не толькі слухаць, але і задаваць пытанні выступоўцу.

Нават ва ўмовах пандэміі магчымасць быць у курсе рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і заставацца актыўным грамадзянінам сваёй краіны аказалася даступнай кожнаму старшакласніку.

wo6iguhNemY.jpg

2020-05-21_15-36-53_492.jpg

Марыя Говіч,

настаўніца рускай мовы і літаратуры

сярэдняй школы № 7 г. Смаргоні