Каб гнёзды сталі мацнейшымі

 

Каб гнёзды сталі мацнейшымі

Общество
15.05.2020
1287

15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. З нагоды гэтага свята ў групе падоўжанага дня сярэдняй школы № 7 прайшоў тыдзень, прысвечаны беларускай сям’і. Дзеля таго, каб дзеці ўсвядомілі, хто такія продкі, мы зрабілі фотаэкскурс у мінулае.

На пачатку тыдня была адкрыта фотавыстава “Мае продкі”. Дзеці прынеслі фотаздымкі сваіх прабабуль і прадзядуль. Самы стары здымак, які трапіў у наш своеасаблівы музей, быў зняты ў 1934 годзе. Усе здымкі выхаванцы з вялікай цікавасцю і увагай разглядалі, звяртаючы ўвагу на адзенне, прылады, уклад жыцця. Многія дзеці паведамілі пра цікавыя звесткі і выпадкі з жыцця сваіх продкаў. Падводзячы вынікі экскурсіі, дзеці адзначылі, што раней не было каляровых фотаздымкаў, а большую частку іх продкаў складалі сяляне.

Каб больш дасканала пазнаеміцца з выглядам сялянскай хаты, мы адправіліся ў імправізаванае падарожжа “У госці да бабы Васіліны”. Каларыт беларускай хаты падчас занятку дапамаглі адчуць размешчаныя ў кабінеце рэчы, якімі калісьці карысталіся нашы продкі. Дзеці з задавальненнем разглядалі дываны, ручнікі, абрусы, адзенне, карункі, а таксама першыя гузікі, якія былі выразаны з дрэва.

Дзякуючы нагляднаму матэрыялу, засваенне тэмы ідзе значна хутчэй. А калі гэты матэрыял сапраўдны і мае подых даўніны, працэс ідзе хутчэй удвая. Вывучаючы назвы рэчаў, дзеці з лёгкасцю і азартам гулялі ў “Перакладчыкаў”.

Для знаёмства вучняў з беларускімі народнымі гульнямі быў праведзены таксама спартыўны час “Гульні нашых бабуль і дзядуль”. З азартам дзеці гулялі ў “Грушку”, “Лянок”. А  “Вугалёк” вельмі нагадаў дзецям вядомы ім “Пярсцёнак”.

Закончыўся тэматычны тыдзень падвядзеннем вынікаў. Удзел у разнастайных мерапрыемствах дапамог дзецям прыйсці да высновы, што рэчы даўніны, якія засталіся нам у спадчыну ад продкаў, трэба берагчы, бо гэта вялізны скарб, створаны рукамі чалавека у нялёгкай працы.

фото Копач - 1.jpg

фото Копач - 3.jpg

фото Копач - 5.jpg

фото Копач - 6.jpg

Марына КОПАЧ,

выхавальнік групы падоўжанага дня

СШ №7.