Сэрца багацее ад таго, што яно аддае

 

Сэрца багацее ад таго, што яно аддае

Общество
15.05.2020
4378

IMG_3324.JPG

IMG_3328.JPG

“Тэрмінова патрэбны швачкі-валанцёры для пашыву або раскрою ахоўных касцюмаў. Падыдуць нават тыя, хто не ўмее шыць, але мае швейную машынку і вялікую веру ў свае сілы”, - менавіта з гэтай аб’явы, якая ў пачатку красавіка прачытала Алена Гіль у сацсетках, пачалася яе дабрачынная дзейнасць ва ўмовах каронавіруса. Алена ўмела шыць і нават кроіць, а яшчэ – мае вялікае сэрца, якое не дазволіла ёй праігнараваць пост у Інтэрнэце.

IMG_3352.JPG

Пробашч Яўген Учкуроніс, Алена ГІЛЬ і вернік парафіі Святога Яна Паўла ІІ Іван ЛІСОЎСКІ перадаюць камбінезоны, маскі і бахілы ў аддзяленне хуткай дапамогі.

Разам з Аленай Ждановіч са Смаргоні яна стала шыць ахоўныя камбінезоны. Першую партыю (20 адзінак) перадалі заказчыку ў Мінск. Другую (40 камбінезонаў) – у Смаргонскую ЦРБ.

Потым на смаргонскіх швачак выйшаў спонсар з Маладзечна, які прадаставіў ім тканіну. І жанчыны ў сацыяльных сетках сталі шукаць сабе ў дапамогу яшчэ швачак.  Адгукнулася дваццаць два чалавекі. Практычны ўсе яны – не прафесіяналы. Да прыкладу, ёсць цырульніца, якая шыць навучылася яшчэ ў школьныя гады ва вучэбна-практычным камбінаце. Ёсць тыя, хто знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем да трох гадоў. Ёсць нават шматдзетная маці і жанчына-пенсіянерка.  

Ирина Ковалёва.jpg

Ірына КАВАЛЁВА.

татьяна сержан.jpg 

Таццяна СЕРЖАН.

Разам яны пашылі 210 камбінезонаў. 140 з іх забралі ў Маладзечна, а 70 – адправілі ў смаргонскую бальніцу.

А нядаўна вернікі з парафіі Святога Яна Паўла ІІ і пробашч Яўген Учкуроніс вырашылі зрабіць свой унёсак у добрую справу.  Па словах пробашча, каталіцкія вернікі ахвотна прынялі ўдзел ў дабрачыннай акцыі, сабралі грошы – 400 рублёў – на пакупку тканіны. Такая людская салідарнасць – сведчанне сапраўднай веры. Добрую справу вернікі і далей будуць прадаўжаць. Адзначыў святар і самаадданасць жанчын, якія шыюць ахоўныя касцюмы для медыкаў, прычым, робяць гэта задарма.

IMG_3333.JPG

Алена Гіль, якая цяпер стала каардынатарам валанцёрскага руху “Шыем урачам. Смаргонь”, удакладніла: “За сабраныя ў касцёле грошы купілі 100 метраў спанбонду. Прадпрымальнікі  - сям’я Шунько - прадалі тавар па сабекошце. З гэтай тканіны запланавалі пашыць 65 камбінезонаў, а таксама халаты, павязкі і бахілы”.

IMG_3341.JPG

IMG_3345.JPG

У чацвер, 14 мая, ксёндз Яўген і Алена Гіль перадалі аддзяленню хуткай дапамогі 55 камбінезонаў, 150 павязак і 45 пар бахілаў.

“Яшчэ ў нас ёсць тканіна, з яе, па просьбе бальніцы, мы шыем баваўняныя камплекты, якія медыкі могуць надзяваць пад ахоўнае адзенне, - зазначае Алена. - У гэтых касцюмах можна знаходзіцца ў “чыстай зоне”. Першую партыю такога адзення мы неўзабаве перададзім у ЦРБ.

IMG_3350.JPG

IMG_3351.JPG

Закуплена ў нас яшчэ тканіна “мембрана” (дзякуючы сваёй асаблівай структуры яна валодае воданепрымальнымі і ветраахоўнымі ўласцівасцямі і ў той жа час прапускае паветра), з яе мы таксама будзем шыць спецадзенне”.

Вядомы французскі пісьменнік Віктор Гюго зрабіў вось такое ўдакладненне: “Розум багацее ад таго, што ён атрымлівае. Сэрца – ад таго, што яно аддае”.  Нашы сённяшнія героі ў гэтым ўпэўнены.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара і з архіва Алены ГІЛЬ.