16 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

 

16 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Общество
16.05.2020
743

Дарагія сябры!

Сёння фізічная культура і спорт з’яўляюцца адным са стратэгічных напрамкаў дзяржаўнай і рэгіянальнай палітыкі. Смаргоншчына багатая выдатнымі людзьмі, якія прысвяцілі сваё жыццё спорту і перадаюць гэтую адданасць дзецям і ўнукам. Многія нашы землякі з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі заняткаў фізічнай культурай і здаровага ладу жыцця.

Гэтае свята аб’ядноўвае пад сваімі сцягамі людзей розных узростаў, прафесій і інтарэсаў - усіх, чыё жыццё звязана са спортам, фізкультурай.

Фізічная культура і спорт з’яўляюцца важным фактарам у выхаванні маладога пакалення, за якім наша будучыня і слаўныя перамогі. Добрая фізічная падрыхтоўка, пазітыўнае мысленне, здаровы лад жыцця кожнага з нас - гэта ўклад у будучыню нацыі.

У гэты дзень асабліва хочацца адзначыць тых, хто захапляе нас сваім майстэрствам, сілай волі, упартасцю, імкненнем да пастаўленай мэты і прыгожымі перамогамі.

Жадаем усім здароўя, сілы волі і новых перамог!

Раённы выканаўчы камітэт. 

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. 

Раённы савет ветэранаў.