Сям'я вачыма дзіцяці

 

Сям'я вачыма дзіцяці

Общество
14.05.2020
1119
Існуе такі выраз: "Вуснамі немаўляці гаворыць ісціна". Мне здаецца, што, сапрау́ды, дзеці валодаюць такой здольнасцю у́спрымаць навакольны свет, як дарослыя з іх логікай і жыццевым досвядам ужо не могуць. Малыя бачыць тое, што істотна, а затым і гавораць пра гэта проста і зразумела.

Я пацікавілася у́ дзяцей: што такое для іх сям'я? Вось, што гавораць малышы:

"Сям'я - гэта дружна, гэта абдымкі, пацалункі, там цябе любяць".

"У сям'і галоу́ны - тата, ен моцны, як супергерой, можа у́сіх пабіць. Мама гатуе ежу, бульбу і мяска. Я люблю мяска".

"У сям'і клапоцяцца, любяць. Маме трэба дарыць кветкі".

"Сям'я - гэта мама, тата, бабуля, дзядуля, я і коцік".

"Без сям'і дрэнна".

"Сям'я, калі жэняцца".

Ужо з самага маленства дзеці пачынаюць асэнсоу́ваць  каштоу́насці сваёй сям'і, атрымліваць уласны досвяд сямейных адносін. Усе гэта добра прасочваецца у́  іх гульнях, у якіх малыя прайграваюць і замацоу́ваюць прасцейшыя побытавыя у́менні, якія яны бачылі у́ сваей сям'і у́ адносінах да сябе: дзеці кормяць ляльку, кладуць яе спаць, пераапранаюць, гатуюць ей ежу, накрываюць на стол, прымаюць гасцей,  робяць пакупкі у́ магазіне, наведваюць доктора, едуць у машыне і г. д. Паступова у́ свядомасці дзіцяці закладваюцца у́зоры сямейных адносін: як мама з татам прыводзяць і забіраюць малое з дзіцячага сада, клапоцяцца пра яго, гуляюць, бавяць вольны час, удзельнічаюць у яго жыцці. Адначасова дзіця назірае за адносінамі бацькоу́ паміж сабой, іх пазіцыяй у грамадстве. Усе гэта становіцца асновай сямейнага выхавання, якая перадаецца з пакалення у́ пакаленне. І, канешне, цудоу́на, калі сям'я, як гавораць дзеці, -  гэта дружна, абдымкі, пацалункі і клопат пра блізкіх.

Віншую з Днём сям'і. Жадаю у́сім моцных, дружных і шчаслівых сем'яу́!

IMG_20200128_081442.jpg

IMG_20200513_192018.jpg

IMG_20200311_094507.jpg

IMG_20200513_192101.jpg

Эдзіта БРАНЦЭВІЧ,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

"Яслі - сад №8 г. Смаргоні". 

Фота аўтара.