Кожная другая нядзеля мая адзначана ў святочным календары нашай краіны як Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прайшло ў Смаргоні
Дзяржаўны гімн і Дзяржаўны сцяг – асноўныя атрыбуты дзяржаўнасці, якія адлюстроўваюць усю самабытнасць, культуру, традыцыі нашага народа.
Кожны год у гэты час па ўсёй краіне ўздымаюцца сцягі як сімвалы незалежнасці і суверэнітэту.
Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца кіраўнікам арганізацый, якія дасягнулі лепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна – дырэктару РУП “ЖКГ” Міхаілу Найдзічу і старшыні Каранёўскага сельсавета Святлана Гаспадарова.
Са словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук:
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь – неад’емная частка нашага мінулага і сучаснага. Чырвоная паласа на ім - адлюстраванне мужнасці народа, які крывёй адстаяў сваю свабоду. Зялёная – колер жыцця і надзеі, колер нашых лясоў, лугоў і палёў, сведчанне мірнага і працавітага характару беларусаў. Белая паласа – сімвал нашай чысціні і высокай духоўнасці. Паважаць свае герб і сцяг – абавязак і справа гонару кожнага беларуса.
Няхай гэтыя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.
Лагічным прадаўжэннем выступлення сталі словы вядучай Вікторыі Камінскай:
Няхай гэта свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту Радзімы.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.