Фізкультура – гэта весела!!!

 

Фізкультура – гэта весела!!!

Общество
08.05.2020
5339

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №13 г. Смаргоні» фізкультурна-аздараўленчая работа накіравана на пошук шляхоў паўнацэннага фізічнага развіцця дзяцей і на фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

Напярэдадні Дня Перамогі для выхаванцаў быў праведзены спартыўны вольны час. Кіраўнік фізічнага выхавання ў цікавай форме расказала дзецям пра подзвіг нашага народа, пра гераізм салдат, аб тым, як трэба любіць і берагчы сваю Радзіму. Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах і эстафетах, перапраўляліся праз "балота", збіраліся ў паход, пераносілі "параненых". Правядзенне такіх мерапрыемстваў выхоўвае у дзяцей пачуццё патрыятызму, спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця.

Нягледзячы на саперніцтва, у спартыўнай зале панавала атмасфера весялосці і радасці. Усе каманды імкнуліся да перамогі, а перамагла дружба!

Вольны час прайшоў заўзята, весела і ярка. У канцы мерапрыемства ўсе пажадалі адзін аднаму мірнага неба над галавой і моцнага здароўя.

66.jpg

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Таццяна Міхайлаўна ВАСІЛЕЎСКАЯ