«У горадзе Мары»

 

«У горадзе Мары»

Общество
12.04.2020
747
Менавіта так гучала тэма вясновай змены школьнага аздараўленчага лагера "Дружба" сярэдняй школы №5 г. Смаргоні. Кожны новы дзень лагера «размяшчаўся» на розных вуліцах.

Першы дзень лагера быў на «Вуліцы сустрэч і знаёмстваў». Дзеці афармлялі цікавыя, рознакаляровыя куткі ў кожным атрадзе, прыдумвалі назву і дэвіз свайго атрада. Акрамя гэтага, была «Вуліца краязнаўцаў». На гэтай вуліцы вучні пабывалі на экскурсіі ў школьным гісторыка-этнаграфічным музеі. Экскурсавод расказала пра побыт нашых продкаў. На «Вуліцы Усмешак» дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе анекдотаў і жартаў. Наступная – «Вуліца спорту». Тут усе з задавальненнем прымалі ўдзел у розных спартыўных гульнях і эстафетах, паказалі добрыя веды пра здаровы лад жыцця.

На «Вуліцы чамучак» рабяты адправіліся з падарожжа па краіне казак. Яны адказвал на розныя пытанні пра беларускія, замежныя і народныя казкі. У канцы падарожжа дзеці паказалі выдатны вынік! Падарожжа па «Горадзе Мары» завяршылася на «Вуліцы развітальнай». Дырэктар лагера павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак са сканчэннем вясновай змены і ўручыла памятныя прызы. Кожны дзень змены не абыходзіўся без спартыўных і музычных мерапрыемстваў. Мы спадзяёмся, што навучэнцам надоўга запомніцца час, праведзены ў школьным аздараўленчым лагеры "Дружба". 

0b859c3c1a7_AiWVnJCOSU8.jpg

24181e344d3_IJ3HYHKNxBs.jpg

IMG_20200331_121546.jpg

Ірына САЗОНОВА, педагог-арганізатар СШ №5.