Смачныя ружы

 

Смачныя ружы

Общество
29.02.2020
910
Выбар прафесіі…Рана ці позна, але перад кожным школьнікам паўстае пытанне аб тым, куды пайсці вучыцца.

На працягу навучання ў школе вучні маюць магчымасць пазнаёміцца з многімі людзьмі пэўнай прафесіі праз экскурсійную дзейнасць.

Са сваімі вучнямі, цяпер дзевяцікласнікамі, мы пабывалі на прадпрыемствах і арганізацыях нашага горада, пазнаёміліся з прадстаўнікамі розных прафесій.

У мінулую суботу мы завіталі (ужо не першы раз!) у Смаргонскі політэхнічны прафесійны ліцэй. Майстар вытворчага навучання Таццяна Сцяпанаўна Біслюк правяла майстар-клас “Прафесія – повар”. З вялікай цікавасцю вучні слухалі аповед пра прафесію повара.

Дзеці адчувалі сябе камфортна, бо былі створаны ўсе ўмовы для навучання і творчага самавыражэння удзельнікаў майстар-класа.

Самым захапляльным было, калі Таццяна Сцяпанаўна пазнаёміла навучэнцаў не толькі з працэсам замесу цеста, але і заахвоціла паспрабаваць асвоіць майстэрства прыгатавання святочнага пачастунку. Пад кіраўніцтвам таленавітага майстра ў дзяўчынак у руках распускаліся прыгожыя (ды яшчэ і смачныя!) “ружы”. Колькі радасці і задавальнення было, што і ў іх атрымаліся цудоўныя вырабы з цеста. Паабяцалі, што дома кожная выпеча на свята такія ружы для сваіх матуль.

Смачныя ружы.jpg

Лічу, што фарміраванне працоўных навыкаў і ўменняў вучняў прайшло ў адзінстве з пазнаннем творчасці прафесіі повара. Хочацца выразіць падзяку Таццяне Сцяпанаўне Біслюк і майстру Каранеўскай Дзіяне Сямёнаўне за навучанне. Яны з тых улюбёных у сваю прафесію людзей, якія шчодра дзеляцца ўмельствам і творчымі набыткамі.

Такія мерапрыемствы, без сумнення, каштоўныя: яны прымушаюць вучняў задумацца над правільным выбарам прафесіі.

Валянціна ТРАЙКОВІЧ, класны кіраўнік 9 “В” класа  СШ№5.

Статьи по теме: