“Хто згубіў сваю мову – усё згубіў”. Работнікі ЖКГ напісалі дыктант

 

“Хто згубіў сваю мову – усё згубіў”. Работнікі ЖКГ напісалі дыктант

Общество
21.02.2020
2192
21 лютага, у Дзень роднай мовы, па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” праводзіцца 13 агульнанацыянальная дыктоўка.

Далучыцца да агульнарэспубліканскай акцыі прапанавалі працоўным калектывам прадпрыемстваў і ўстаноў. Сярод тых, хто падтрымаў прапанову, – работнікі РУП “ЖКГ”. Сярод іх эканаміст, юрыст, спецыялісты падраздзялення водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, старшыня “пярвічкі” ГА “БРСМ” Аляксей Рожка, намеснік старшыні пярвічнай арганізацыі ЖКГ РГА “Белая Русь” Ірына Кошман, намеснік дырэктара па эканоміцы і ідэалогіі Вольга Шульжыцкая. Дыктавала тэкст архіварыус Таццяна Мажэйка.

IMG_7877.JPG

IMG_7862.JPG

“Адрэналіна атрымалі, пакуль пісалі”, - жартавалі ўдзельнікі дыктоўкі. Нічога дзіўнага: некаторыя з іх пасля школы ніколі не займаліся такой справай.

“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”, - няхай словы беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова стануць для нас, беларусаў, дадатковым стымулам для больш глыбокага пазнання роднай мовы. 

IMG_7882.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.