У раённым Цэнтры культуры правялі старанавагодняе свята для пажылых людзей

 

У раённым Цэнтры культуры правялі старанавагодняе свята для пажылых людзей

Общество
16.01.2020
1527
15 студзеня  цэнтр тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” сумесна з раённым Цэнтрам культуры правялі для людзей шаноўнага ўзросту вельмі цікавае мерапрыемства, якое было прымеркавана да Новага года па старым стылі. Яно ладзілася ў так званай блакітнай зале гэтай культурнай установы.

Было ўсё: ёлка, Дзед Мароз, Снягурка, сімвал 2020 года Мышка, песенныя і танцавальныя калектывы, поўная зала гледачоў і непасрэдных удзельнікаў  старанавагодняга свята.

Песні, танцы, загадкі, адгадванне назваў песень па мелодыях. А потым людзі шаноўнага ўзросту расказвалі, нібы дзеці, навагоднія вершыкі каля ёлкі, спявалі песні на навагоднюю тэматыку. За гэта яны атрымлівалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі.

Адным словам, было весела і цікава. А закончылася старанавагодняе свята дыскатэкай, на якой пажылыя людзі танцавалі не горш за маладых.

IMG_5314.JPG

IMG_5330.JPG

IMG_5363.JPG

IMG_5395.JPG

IMG_5432.JPG

IMG_5500.JPG

IMG_5580.JPG

IMG_5631.JPG

IMG_5704.JPG

IMG_5728.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: