Смаргонь наведаў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі

 

Смаргонь наведаў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі

Общество
15.01.2020
1768
Начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама генерал-маёр Вадзім Сіняўскі наведаў Смаргонь, дзе сустрэўся з мясцовымі журналістамі. Ён адзначыў, што аператыўная абстаноўка ў Смаргонскім раёне знаходзіцца пад кантролем райаддзела міліцыі.
IMG_5275.JPG


Задача супрацоўнікаў праваахоўных органаў – прафілактаваць злачынствы, выяўляць і раскрываць іх. Больш увагі неабходна надаваць рабоце са зваротамі грамадзян, паляпшэнню дарожнай сітуацыі, пастаянна праводзіць прафарыентацыйную работу ў школах, іншых навучальных установах для таго, каб юнакі паступалі ў спецыяльныя навучальныя ўстановы і прыходзілі на службу ў міліцыю.

Напрыканцы сустрэчы Вадзім Іванавіч адзначыў, што грамадская думка заўсёды была важнай для праваахоўных органаў. Упраўленне і міністэрства ўнутраных спраў кіруюцца ёю пры ацэнцы дзейнасці міліцыі ў цэлым.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: