Абласны дзень аховы працы прайшоў на базе ТАА “СалвіБуд”

 

Абласны дзень аховы працы прайшоў на базе ТАА “СалвіБуд”

Общество
14.11.2019
1017
14 лістапада ў Смаргоні на базе ТАА “СалвіБуд” прайшоў абласны дзень аховы працы. У ім прыняла ўдзел галоўны спецыяліст аддзела працы і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Галіна Сухадольская.

Дырэктар гэтага прыватнага прадпрыемства Сяргей Руновіч расказаў аб тым, якія меры прымае адміністрацыя па стварэнні бяспечных умоў працы, прадухіленні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Бухгалтар Таццяна Часновіч назвала сумы грошай, якія былі выдаткаваны на пакупку неабходных інструментаў, спецадзення, індывідуальных сродкаў аховы.

Аб строгім выкананні работнікамі патрабаванняў па ахове працы гаварылі галоўны інжынер Аляксей Зыкаў, індывідуальны прадпрымальнік Сяргей Юдзін, які аказвае паслугі суб’ектам гаспадарання ў галіне аховы працы.

Галоўны спецыяліст па працы і працоўных адносінах райвыканкама Галіна Сухадольская таксама выступіла перад прысутнымі па разглядаемай тэме і потым падвяла вынікі абласнога дня аховы працы.

IMG_9656.JPG

IMG_9662.JPG

IMG_9663.JPG

IMG_9671.JPG

IMG_9667.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: