Кармамі “АграСолы” забяспечаны

 

Кармамі “АграСолы” забяспечаны

Общество
10.10.2019
2605
Лічаныя дні застаюцца да заканчэння нарыхтоўкі кармоў у КСУП «АграСолы». Галоўная культура для сіласавання – кукуруза – убіраецца з апошніх гектараў. Сёлета каралева палеткаў урадзіла нядрэнна.  Кожны гектар даў па 458 цэнтнераў.

IMG_3772.JPG

Аляксандр БЕЛАВУС і Аляксандр ВАЙНБЕРГЕР працуюць на адвозцы зялёнай масы.


Надвор’е ўлетку не было надзвычай спрыяльным для кукурузы, але дзякуючы шчыльнай высадцы культура дала дастатковы аб’ём зялёнай масы, і пачаткі сфарміраваліся добрыя. Усяго ў КСУП “АграСолы” нарыхтавалі 48 тысяч тон сіласу. Гэта амаль паўтарагадовы запас для кармлення пагалоўя. Дастаткова ў гаспадарцы назапашана таксама сена і сенажу.

Невялікая частка кукурузных палеткаў была адведзена для нарыхтоўкі зерня. З-за дажджлівай восені яго нарыхтоўка і дасушванне сталі немэтазгоднымі, ды і кукуруза дае такі вялікі аб’ём зялёнай масы, што змарнаваць яго проста недапушчальна. Таму, як адзначыла дырэктар КСУП “АграСолы” Вольга Лук’яненка, планы прыйшлося адкарэкціраваць, і на некаторых палетках, запланаваных для збору зерня, таксама здрабняць зялёную масу.

Сёння асноўная частка тэхнікі гаспадаркі задзейнічана на корманарыхтоўцы. Тэмпаў гаспадарка не збаўляе, нягледзячы на тое, што паралельна праводзіцца капанне буракоў і падрыхтоўка глебы да наступнага ўраджаю.

IMG_3749.JPG

Віталь ФЕЛІЎ – лепшы ў раёне на здрабненні кукурузы.


Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.