У Смаргоні адсвяткавалі 75-годдзе Гродзеншчыны

 

У Смаргоні адсвяткавалі 75-годдзе Гродзеншчыны

Общество
12.09.2019
3525

Здавалася б, нічога асабліва не змянілася 20 верасня 1944 года ў побыце простых людзей, якія жылі ў нядаўна вызваленых ад фашыстаў гарадах і вёсках Заходняй Беларусі. Кагосьці зацікавіла навіна аб стварэнні новай адміністрацыйнай адзінкі ў Беларусі, а хтосьці толькі рукой махнуў, маўляў, зменай адрасу пасляваенную гаспадарку не падымеш. Аднак тыя, каму даверылі кіраваць Гродзенскай вобласцю, ведалі сваю справу і пачалі актыўна адраджаць народную гаспадарку, адбудоўваць разбураныя населеныя пункты, адкрываць школы і бальніцы. Смаргоншчына ў састаў вобласці ўвайшла толькі ў 1960 годзе, але сёлета разам з усім Прынёманнем мы святкуем 75-годдзе свайго рэгіёна.

Галоўнае юбілейнае мерапрыемства на Смаргоншчыне, арганізаванае аддзеламі культуры і ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама, прайшло 11 верасня ў гімназіі. Падчас урачыстасці са сцэны прагучалі словы павагі і ўдзячнасці тым, хто аднаўляў наш край у самыя цяжкія гады, і тым, хто на працягу многіх гадоў змог захаваць і памножыць галоўныя дасягненні руплівых працаўнікоў. “75-годдзе Гродзеншчыны – гэта свята тых, хто сваімі талентамі, энергіяй ствараў летапіс роднай зямлі”, - такімі словамі адкрыў урачыстасць старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук.

11.JPG

Вядучыя ўзгадалі асноўныя вехі развіцця Смаргоншчыны, прыпомнілі, як паступова будаваліся прадпрыемства за прадпрыемствам, надаючы нашаму раёну сучасны воблік. Успомнілі таксама пра людзей, якімі ганарыцца Смаргоншчына. Іх імёны ўпісаны ў памятныя кнігі і юбілейныя выданні Гродзенскай вобласці. Неаднойчы смаргонцы станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх і рэгіянальных конкурсаў “Чалавек года”, “Жанчына года”. Апладысментамі выказалі гледачы сваю ўдзячнасць тым, каго ведаюць як ганаровых жыхароў Смаргоншчыны. Успомнілі таксама аб тых, хто кіраваў нашым раёнам у розныя гады.

10.JPG

12.JPG

13.JPG

Ні адзін працоўны калектыў Смаргоншчыны не застаўся ў гэты дзень без увагі. У зале прысутнічалі ветэраны і работнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў культуры, медыкі, педагогі, камунальнікі і іншыя спецыялісты. Усіх разам і кожнага паасобку віншавалі са сцэны творчыя калектывы. А гледачы з удзячнасцю сустракалі выступаючых, многія нумары якіх былі знаёмымі і любімымі. Гэта “Мішутка”, “Кантабіле”, “Кантрасты”, “Міраж”, хор ветэранаў, “Смаргонская батлейка”, фальклорны калектыў з Шутавічаў, “Валэйчанка”, “Нальшчаначка”, ансамбль песні і танца імя Агінскага. Дарэчы, некаторыя калектывы атрымалі ў свой адрас асабліва цёплыя пажаданні: гэта “Мішутка”, які сёлета святкуе 30-годдзе і ансамбль імя Агінскага, якому спаўняецца 55 гадоў.

14.JPG

15.JPG

16.JPG

17.JPG

18.JPG

19.JPG

Многа гаварылі пра тое, як паспяхова развіваюцца і асвойваюць новую прадукцыю смаргонскія прадпрыемствы. Некаторыя з іх вырашылі паказаць гэта на справе, наладзіўшы для гасцей свята дэгустацыю прадукцыі. Упадабалі прысутныя прадукцыю ААТ “Смаргонскія малочныя прадукты”, з задавальненнем ласаваліся кашамі ад Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў. Хтосьці адразу накіроўваўся да знаёмай і любімай прадукцыі Смаргонскага хлебазавода, а іншыя спрабавалі і ацэньвалі навінкі, якія прапаноўвалі работніцы райспажыўтаварыства.

1.JPG

2.JPG

3.JPG

4.JPG

5.JPG

Уражаннямі ад свята і ўспамінамі падзяліліся пачэсныя госці, тыя, хто лепшыя гады жыцця аддалі рабоце на розных прадпрыемствах Смаргоншчыны.

6.JPG

Міхаіл ЧУКОВІЧ, былы дырэктар Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў:

- 13 гадоў я адпрацаваў дырэктарам і яшчэ 15 – намеснікам. Прыйшоў я ў калектыў, які налічваў усяго 180 чалавек. На гэты час там быў толькі камбікормавы цэх. Паступова з’яўляліся новыя філіялы і цэхі. Мы асвойвалі новую прадукцыю: аўсяныя шматкі, муку, крупы. І людзей стала на 400 чалавек больш. Вельмі прыемна, што работнікі мяне памятаюць, заўсёды вітаюцца, завязваюць размову. Хачу павіншаваць смаргонцаў са знамянальнай датай. Я бачу, як расце і квітнее горад. Іду, бывае, і любуюся, як ён прыгажэе і маладзее. І сам адчуваю сябе маладзейшым гадоў на 20.

9.jpg

Соф’я Лазар, былы загадчык аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама:

- Сёння вялікае свята, якое мяне вельмі ўразіла. Больш за 30 год я аддала галіне культуры. Праблем за гэтыя гады вельмі многа было, але кожны дзень мне хацелася ісці на работу. Сёння я ўспамінаю, як многа мы зрабілі з нашымі цудоўнымі супрацоўнікамі: стаялі ў вытокаў многіх заслужаных калектываў, з якімі выступалі па ўсёй Беларусі і за мяжой. Магу сказаць, што галоўнае багацце нашага раёна – людзі, якія на працягу многіх гадоў не губляюць творчага энтузіязму. Вельмі хочацца, каб цудоўныя традыцыі працягваліся, не губляліся і надалей.

8.jpg

Вольга Андрушчанка, былы работнік упраўлення адукацыі Смаргонскага райвыканкама:

- Усё маё жыццё прайшло на Смаргоншчыне. Я бачу, як мяняецца наш горад. Мы старэем, а ён толькі маладзее і харашэе. А самае галоўнае – мяняюцца людзі. Сёння смаргонцы зусім іншыя: вясёлыя, усмешлівыя, яны не баяцца марыць аб лепшым і жадаць большага. Я вельмі рада і нават зайздрошчу сучасным маладым людзям: яны жывуць у такі час, калі ўсе мары можна здзейсніць.

7.JPG

Аляксандр Лях, ганаровы жыхар Смаргоні:

- Многія гады я кірую ансамблем песні і танца імя Агінскага, хорам ветэранаў. Цяпер жыву ў Мінску, але 27 гадоў прыязджаю ў Смаргонь, бо менавіта сюды кліча мяне сэрца. У свята я жадаю маёй Радзіме развівацца і яшчэ больш харашэць.

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: