Першы званок празвінеў у СШ №1
Першы школьны званок празвінеў у СШ №1. Павіншаваць навучэнцаў школы, педагогаў і бацькоў прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, намеснік дырэктара СДЮШАР Ганна Леўчанка, шэфы школы – прадстаўнікі ліцейна-механічнага завода і “Саўгаса “Смаргонскі”.
Ганна ЛЕЎЧАНКА
У СШ №1 новы дырэктар. Святлана Шчасная працавала дагэтуль у сярэдняй школе №7, а цяпер узначаліла самую старэйшую навучальную ўстанову горада.
Святлана ШЧАСНАЯ
У школе ёсць спартыўныя класы. Генадзь Бычко ўручыў пяці лепшым спартсменам грашовыя ўзнагароды. А Наталля Мердава, вядучы спецыяліст па прававой і кадравай рабоце ліцейна-механічнага завода, падарыла школе мячы.
Выступае Генадзь БЫЧКО
Першакласнікі атрымалі падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”, ад адзінаццацікласнікаў – дзіцячыя кніжкі, ад райкама ГА “Белая Русь” – флікеры.
Увагу прысутных прыцягвалі другакласнікі (класны кіраўнік Люцыя Марукевіч), якія прыйшлі на лінейку са сцяжкамі, а не з кветкамі. Такім чынам яны паведамілі, што ўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі. Бацькі гэтых дзяцей пералічылі на рахунак дабрачыннага фонду “Шанс” грошы, якія пойдуць на лячэнне хворых дзетак.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.