Госці ў прытулку
Общество
24.08.2019
На мінулым тыдні прытулак СПЦ наведала дырэктар аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Наталля Лабейка, каб павіншаваць будучых першакласнікаў і ўручыць ім партфелі з канцтаварамі.
У той жа дзень настаўніца Алена Канапацкая разам са школьнікамі Залескіх ясляў-сада – сярэдняй школы і іх сябрамі таксама завіталі ў прытулак не з пустымі рукамі, а з неабходнымі школьнымі прыналежнасцямі. Для выхаванцаў прытулку госці падрыхтавалі і цікавую забаўляльную праграму.
Дырэктар аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Наталля ЛАБЕЙКА з выхаванцамі СПЦ
Галіна АНТОНАВА.
Фота з архіва СПЦ.