Аліна Купчанка аб адкрыцці ІІ гульняў краін СНД

 

Аліна Купчанка аб адкрыцці ІІ гульняў краін СНД

Мнение экспертов
08.08.2023
122
-“У гэты дзень мы адчувалі сябе часткай гісторыі.

o8l9r2gfc4fk7h5mg3doeupxgq89jqk9.jpg

Мы не ведаем, калі наступныя Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі, таму стараліся запомніць кожную хвіліну. Хораша працавалі і ўзаемадзейнічалі з гледачамі вядучыя, кранальная цырымонія запальвання Агню… Мы не заўважылі, як праляцелі дзве гадзіны. Уразілі нумары беларускіх артыстаў, камп’ютарныя тэхналогіі, што сталі арганічнай часткай прадстаўлення.

Уразілі меры бяспекі. Аглядалі літаральна ўсе рэчы, кожны чалавек праходзіў праз рамкі металашукальніка. Мы адчувалі сябе сапраўды спакойна і бяспечна. Прычым арганізавана ўсё было так, што гледачоў доўга не затрымлівалі на ўваходзе.

Дарэчы, падзеямі ў Мінск-Арэне свята не скончылася. Звонку была арганізавана пляцоўка, дзе выступалі артысты, вельмі спадабалася, што яны спявалі на беларускай мове”.

Віялета  ВОЙТКА.

Фота аўтара.