- “Гэта было цудоўнае шоу! Вельмі харызматычныя вядучыя: Тэо і Вольга Рыжыкава.
Алена Барташэвіч аб адкрыцці ІІ гульняў краін СНД
Мнение экспертов
08.08.2023
Уразіў парад каманд, дзе мы пабачылі спартсменаў з такіх далёкіх экзатычных краін як Аман, Куба, В’етнам, Малайзія і іншыя. А пакуль спартмены праходзілі ўздоўж глядацкіх трыбун, на сцэне адбывалася прадстаўленне ў нацыянальных касцюмах.
Безумоўна, сачу за выступленнямі нашых беларускіх спартсменаў, асабліва лёгкаатлетаў. Сярод іншых спаборнічаюць дзеці 2009 года нараджэння – равеснікі выхаванцаў нашай школы. Вынікі сапраўды выдатныя! Не кожны дарослы спартсмен можа з імі канкурыраваць.
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.