Дачка і маці – зерне і ралля…

 

Дачка і маці – зерне і ралля…

Люди Сморгонщины
11.10.2019
2393
Кім у будучым можа стаць дзіця, калі яго выхоўвае культработнік, калі яно ў Доме культуры праводзіць практычна ўвесь свой вольны час, а на сцэне выступае з пяці гадоў? Гэта не прыдуманы герой майго рамана. Менавіта так расказала пра сваё дзяцінства Вікторыя Камінская – загадчыца аддзела культурна-асветніцкай работы раённага Цэнтра культуры, прыгожая вядучая большасці смаргонскіх святаў, якая

IMG_4189.JPG

Вікторыя КАМІНСКАЯ і Жанна БАРТОШ.


“Кірыл яшчэ не вельмі добра размаўляе, затое цудоўна адчувае музыку, вельмі любіць танцаваць і “спяваць” у мікрафон. Змена расце”, - усміхаецца Жанна Бартош, бабуля хлопчыка.

І калі змена сапраўды адбудзецца, то Кірыл стане трэцім “культурным” прадстаўніком сямейства. Сама Жанна Мікалаеўна неўзабаве адзначыць 30-гадовы прафесійны юбілей. Па адукацыі яна хімік-тэхнолаг. Да распаду СССР працавала ў Вільнюскім Доме друку. А пасля вымушана была вярнуцца на малую радзіму, у Крэва. У Доме культуры ёй прапанавалі часовую пасаду загадчыка. Але, як вядома, нічога няма больш пастаяннага, чым часовае…

“Усё жыццё я любіла хімію, таму і дагэтуль “хімічу”, але ўжо на культурнай ніве”, - жартуе мая суразмоўца. І не толькі ў жыцці, але і на сцэне. Тэатрам мініяцюр, які стварылі на базе Крэўскага Дома культуры пяць гадоў таму, кіруе Алена Міхалькевіч. У пары з Жаннай Бартош стварылі нямала запамінальных і вельмі смешных нумароў. З імі крэўскія гумарысткі пабывалі не толькі ў розных кутках Смаргоншчыны, але і далёка за яе межамі.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

 

Статьи по теме: