«Смаргонскі раён. Гісторыя. Сучаснасць. Будучыня». Прэзентацыя новай кнігі прайшла ў РЦК

 

«Смаргонскі раён. Гісторыя. Сучаснасць. Будучыня». Прэзентацыя новай кнігі прайшла ў РЦК

Культура
13.02.2025
359

Гэта кнігі пра родны край – своеасаблівыя летапісы, якія, нібы пацеркі, нанізваюцца на нітку часу. Кніга «Смаргонскі раён. Гісторыя. Сучаснасць. Будучыня», якая была створана да 85-годдзя раёна, – несумненна, узор такога летапісу. Урачыстая прэзентацыя выдання адбылася 13 лютага ў раённым Цэнтры культуры. 

IMG_0102.JPG

IMG_0108.JPG

IMG_0129.JPG

IMG_0138.JPG

IMG_0425.JPG

Кніга мае 18 раздзелаў. У ёй прадстаўлены як гістарычныя, так і сучасныя звесткі развіцця раёна. Дзякуючы кнізе можна даведацца пра апошнія дасягненні нашага раёна ў галіне прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнай абароны, спорту і турызму.

Гісторыя  Смаргоншчыны ўвабрала ў сябе слаўныя і гераічныя падзеі, якія дазваляюць дакрануцца  да мінулага нашага роднага краю, да жыцця і спраў нашых знакамітых землякоў. Пачэснага звання «Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна» ў розныя гады былі ўдастоены 17 жыхароў горада і раёна. Іх партрэты занесены на старонкі кнігі. Падчас імпрэзы пасведчанне і нагрудны знак «Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна» генеральнаму дырэктару  ААТ «Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова» Аляксандру Радзевічу ўручыў старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук.

IMG_0194.JPG

IMG_0217.JPG

Са сцэны прысутных віталі Ганаровы грамадзянін Смаргонскага раёна Аляксандр Радзевіч і харавы дырыжор, кампазітар,  кіраўнік народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага, аўтар гімна Смаргоні Аляксандр Лях. 

IMG_0228.JPG

IMG_0231.JPG

Гартаючы старонкі кнігі, вядучыя па чарзе запрашалі на сцэну вядомых людзей Смаргоншчыны. Дырэктар ліцейна-механічнага завода Эдуард Падгайскі,  заслужаны работнік сельскай гаспадаркі, дырэктар КСУП «АграСолы» Вольга Лукьяненка, намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Наталля Максіменка, галоўны рэдактар раённай газеты «Светлы шлях» Алена Барташ, дырэктар Жодзішкаўскай сярэдняй школы Данута Балыш, намеснік галоўнага ўрача Цэнтральнай раённай бальніцы Яўген Кардзіс... Падчас бліц-апытання госці дзяліліся навінамі, планамі і нават прафесійнымі сакрэтамі, якія датычацца кірункаў іх дзейнасці.

IMG_0254.JPG

IMG_0271.JPG

IMG_0345.JPG

IMG_0355.JPG

IMG_0374.JPG

Напрыканцы імпрэзы вядучыя звярнулі ўвагу на адну цікавую дэталь кнігі – мабільны дадатак «VG AR», які дазваляе праглядаць дадатковую відэаінфармацыю пра Смаргоншчыну. QR-коды дапамагаюць ажывіць фотаздымкі.

IMG_0393.JPG

IMG_0241.JPG

«Кніга будзе карыснай і для маладога пакалення, і для людзей старэйшага ўзросту, у якіх з’явіцца магчымасць вярнуцца ў гады сваёй маладосці, успомніць падзеі, сведкамі і ўдзельнікамі якіх ім давялося быць. Але  ў першую чаргу,  кніга напісана для нашых дзяцей, якім захоўваць і працягваць гісторыю. Мы спадзяёмся, што  будзе напісана яшчэ не адна кніга пра Смаргошчыну, пра яе людзей і ў гэтых выданнях з’явяцца новыя выдатныя імёны, якія праславяць свой родны дом – наш раён», - зазначылі вядучыя імпрэзы.

З новым выданнем можна будзе пазнаёміцца ў бібліятэках горада і раёна. Купіць – у гісторыка-краязнаўчым музеі і музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага.

IMG_0291.JPG

IMG_0301.JPG

IMG_0303.JPG

IMG_0353.JPG

IMG_0364.JPG

IMG_0396.JPG

IMG_0417.JPG

IMG_0420.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: