13 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

 

13 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

Культура
13.10.2024
74

Паважаныя работнікі культуры Смаргоншчыны. Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Вы прысвяцілі сябе вельмі важнай справе – захаванню духоўных каштоўнасцей і нацыянальных традыцый, патрыятычнаму і маральнаму выхаванню моладзі, раскрыццю талентаў дзяцей, асветы грамадзян праз мастацтва. Гэта вялізная праца, да якой кожны з вас ставіцца з любоўю і вялікай адказнасцю.

У дамах культуры, клубах, музеях і бібліятэках, прафесійных і аматарскіх творчых калектывах – усюды вы аб’ядноўваеце вакол сябе людзей, ствараеце атмасферу радасці, несяце дабро і веды.

Служыць культуры, берагчы яе, далучаць да яе новае пакаленне – гэта сапраўднае пакліканне. Нізкі вам паклон за вернасць выбранаму шляху.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, новых цікавых ідэй і праектаў!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў

Статьи по теме: