Свята вёскі Сялец: жывая памяць пра малую радзіму

 

Свята вёскі Сялец: жывая памяць пра малую радзіму

Культура
20.07.2024
2248

У кожнага чалавека ёсць месца, куды імкнецца яго душа, куды ён вяртаецца сваімі думкамі і ўспамінамі. Малая радзіма… З гадамі яна ўсё больш і больш прыцягвае да сябе.

Штогод у сярэдзіне лета жыхары і ўраджэнцы Сяльца збіраюцца на свята вёскі. Сёлетняя імпрэза была адметная: падчас яе пробашч Войстамскай парафіі Вадзім Сурвіла асвяціў  памятны валун. Вядучыя імпрэзы адзначылі: “Гэта не проста помнік, а наша ўдзячнасць роднай зямлі, гэта гімн жыццю, таму мы вырашылі назваць наш валун помнікам Жыццю”.

“Няхай гэты валун, калі будзеце праязджаць ці праходзіць, ці проста збірацца каля яго, напамінае вам не толькі пра сённяшнюю падзею, але пра кожны дзень, які вы тут перажылі”, - звярнуўся да жыхароў Сяльца ксёндз Вадзім.

Побач з валуном усталявалі пліту, на якой змешаны верш-прысвячэнне мясцовай паэткі Веры Вайцюль, і дзве лавачкі, дзе можна прысесці, падумаць, успомніць былое ці проста памарыць.

изображение_viber_2024-07-20_21-04-49-433.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-50-184.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-50-504.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-50-851.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-51-179.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-51-532.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-51-900.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-52-230.jpg

У гэты святочны дзень у Сялец завітаў мастак Вячаслаў Аўгуціновіч, які таксама родам адсюль. У 10-гадовым узросце хлопец з бацькамі пераехаў з Сяльца у Шчарбіны, што пад Заслаўем. Даўно няма дома, дзе Вячаслаў Станіслававіч нарадзіўся, але памяць пра малую радзіму – жывая. Кожны прыезд у Сялец прыносіць мастаку натхненне на стварэнне новых работ. Падчас свята госці маглі пазнаёміцца з яго карцінамі “Дождж”, “Хутар” і “Сялец. Капліца”, на якіх прадстаўлены куточкі сялецкага краю.

изображение_viber_2024-07-20_21-04-52-834.jpg

Ад памятнага валуна ўдзельнікі свята перамясціліся да адноўленай капліцы. Дарэчы, у Сяльцы дзве капліцы – адна ў пачатку вёскі, якая датуецца 1907 годам, другая – напрыканцы, была ўзведзена значна пазней – 30 гадоў таму намаганнямі Пятра Гіля. Нядаўна яе адрамантавалі. Тут людзі сабраліся і разам са святарамі Вадзімам Сурвілам і Артурам Ляшнеўскім падчас Святой Імшы памаліліся, каб жыў і далей Сялец, каб у гэтай прыгожай, жывапіснай мясціны быў росквіт і шчаслівая будучыня.

изображение_viber_2024-07-20_21-04-53-350.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-53-787.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-54-230.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-54-634.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-04-55-500.jpg

изображение_viber_2024-07-20_21-08-39-705.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: