Такія родныя народныя. Усе разам - у "Жодзішкаўскім карагодзе"

 

Такія родныя народныя. Усе разам - у "Жодзішкаўскім карагодзе"

Культура
16.06.2024
2978

Хуткія і імклівыя, жывыя і запальныя. Побытавыя  танцы. Іх танцуюць жыхары жодзішкаўскай старонкі на працягу многіх дзесяцігоддзяў.  І вось ужо ў шосты раз, штогод, яны збіраюцца на брэндавае свята ў “Жодзішкаўскі карагод”. Зусім маленькія танцоры і школьнага ўзросту, сямейныя пары і нават пажылыя людзі. Пад музыку адбываецца неверагоднае яднанне.  Гукі танцавальнай музыкі, якія ліліся з пляцоўкі, што месцілася каля  Жодзішкаўскага Дома культуры, запаўнялі літаральна ўвесь аграгарадок.

Сімвалам “Жодзішкаўскага карагода” па-традыцыі стаў… чароўны чаравік. Як адзначылі вядучыя свята, яго пакінулі знакамітыя беларускія танцоры-аматары для сваіх нашчадкаў. На працягу шасці гадоў ён крочыць разам з артыстамі  і распачынае свята.

изображение_viber_2024-06-16_15-41-09-177.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-09-523.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-09-732.jpg

Уступіўшы  ў чаравік, старшыня Жодзішкаўскага сельсавета Вольга Гаспадарчук і танцоры Рогачы, самы юны і сталы,  дзядуля і ўнук, аб’явілі пра пачатак свята.

изображение_viber_2024-06-16_15-41-09-940.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-10-172.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-10-420.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-10-666.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-10-913.jpg

Работнікі Жодзішкаўскага ДК для танцораў падрыхтавалі падарункі. Падвялі і вынікі традыцыйнага конкурсу “Лепшы танцавальны чаравік”.

изображение_viber_2024-06-16_15-41-11-118.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-11-416.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-11-627.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-11-843.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-12-068.jpg

Танцы "Мальвіна",  "Карапет",  "Грачанікі", "Вішанька", "Месяц"...  Паўзы паміж танцамі запаўнялі артысты з Крэўскага і Бялкоўшчынскага ДК, а таксама ўзорны фальклорны калектыў "Нальшчаначка" і народны калектыў "Вечарынка" з Жодзішкаў.

изображение_viber_2024-06-16_15-41-12-309.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-12-691.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-12-905.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-13-128.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-13-378.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-13-605.jpg

 Побач з танцавальна-канцэртнай пляцоўкай  свой тавар прапаноўвалі майстры. Дзетвара таксама не сумавала, для іх працавалі дзіцячыя атракцыёны.

изображение_viber_2024-06-16_15-41-13-836.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-14-067.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-14-299.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-14-546.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-14-788.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-14-995.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-31-967.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-32-290.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-32-512.jpg

изображение_viber_2024-06-16_15-41-32-878.jpg

Галіна АНТОНАВА

Фота аўтара

Статьи по теме: