У скарбонцы ўзорнага фальклорнага калектыву «Нальшчаначка» – чарговая ўзнагарода: Дыплом II ступені на рэспубліканскім конкурсе фальклорнай творчасці «Юныя таленты Беларусі – 2024».
Юныя таленты са Смаргоншчыны
Культура
05.04.2024
«Конкурс праходзіў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Жодзішкаўскія артысты зноў аказаліся на вышыні, – расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Жодзішкаўскай сярэдняй школы Марына Сабініч. – Шчыра віншуем нашых выхаванцаў і кіраўніка калектыву Кацярыну Дудзінскую з цудоўным выступленнем».
Галіна АНТОНАВА
Фота з архіва Жодзішкаўскай СШ.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!