“Адзін народ – адзіная Радзіма”. У РЦК прайшло святочнае мерапрыемства да Дня народнага адзінства

 

“Адзін народ – адзіная Радзіма”. У РЦК прайшло святочнае мерапрыемства да Дня народнага адзінства

Культура
15.09.2023
1140
У чым заключаецца паняцце “адзінства” для беларусаў? Пра гэта разважалі вядучыя святочнага мерапрыемства “Адзін народ – адзіная Радзіма”, якое ладзілася да Дня народнага адзінства ў раённым Цэнтры культуры.

IMG_9017.JPG


1.jpg


Складальнікаў шмат. Адзінства – у культурнай спадчыне народа, у працы і дабрабыце, у справах, сяброўстве, у памяці пра сваё гераічнае мінулае, у міры і стварэнні…

“Адзінства – вялікая сіла, гэта тое, што робіць наш народ велічным і непераможным, - зазначылі вядучыя свята. - Наша Радзіма – тэрыторыя для добрых спраў і здзяйснення нашых мар, агульны родны дом, самы запаветны куток, дзе мы нараджаемся, расцём, набіраемся жыццёвых сіл, праслаўляем сваімі творчымі здабыткамі родную Беларусь”.


77777777.jpg


Цудоўным падарункам да свята стала выступленне заслужанага калектыву “Чысты голас”. Артысты працуюць у самых розных жанрах: класіка і фальклор, духоўная і эстрадная музыка, рамансы і сучасная аўтарская песня. У 1996 годзе “Чысты голас” стаў першым калектывам, які быў удастоены Нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

 “Чысты голас” – цудоўныя артысты, прафесіяналы, і ў гэтым смаргонская публіка змагла ў чарговы раз пераканацца.


IMG_9040.JPG


IMG_9042.JPG


IMG_9051.JPG


IMG_9076.JPG


IMG_9086.JPG


IMG_9103.JPG


IMG_9119.JPG


IMG_9160.JPG


Галіна АНТОНАВА.


Фота аўтара.



 

Статьи по теме: