Спектакль “Злом”: кульмінацыя тэатральнага снежня ў гімназіі

 

Спектакль “Злом”: кульмінацыя тэатральнага снежня ў гімназіі

Культура
29.12.2022
4076
Удзельнікі ўзорнага тэатра-студыі “Сучаснік” замахнуліся на самога… беларускага Шэкспіра. Менавіта так называе кіраўнік студыі Галіна Скаскевіч вядомага драматурга Аляксея Дударава.

Артысты “Сучасніка” двойчы ставілі на сваёй сцэне яго “Радавых”. На гэты раз узяліся за дудараўскі “Злом”, які быў напісаны ў 1987 годзе, але застаецца цікавым і да сённяшніх дзён. Нічога дзіўнага: усе творы Аляксея Дударава не губляюць актуальнасці праз гады, як трапна заўважыў пісьменнік і літаратуразнаўца Сцяпан Лаўшук, нікому з беларускіх драматургаў не ўдаецца ўзнаўляць падзеі далёкага мінулага з такой яркасцю і маляўнічасцю, як гэта робіць Дудараў.

Галіна Скаскевіч адзначыла: “Злом” – спектакль для дарослых. І ставілі яго не дзеці, а нашы маладыя настаўнікі: Аляксей Дземянчук, Максім Фінгерус, Валянцін Любінскі, а таксама педагог сацыяльны Таццяна Міхневіч, аператар ЭВМ Юлія Бурко, выпускнікі гімназіі, якія яшчэ школьнікамі наведвалі наш тэатра, - індывідуальны прадпрымальнік Андрэй Пятроўскі і студэнт БНТУ Іван Волк. Толькі эпізадычную ролю даверылі вучню, таленавітаму, на мой погляд, артысту Арсенію Жыгалоўскаму. Эмацыянальнасці і трагізму дадаў спектаклю Дзяніс Саламатаў, які выконваў пад гітару ўласныя кампазіцыі”.

IMG_3367.jpg

IMG_3373.jpg

IMG_3378.jpg

IMG_3382.jpg

Cмeтнiк cтaў пpытyлкaм для розных людзей. Згублены імёны, замест іх мянушкі - Піфагор, Хітры, Дацэнт, Афганец, Пастушок, Русалка. Уce яны axвяpы, адкінула туды ix гpaмaдcтвa як нешта непатрэбнае. Хітры – прыстасаванец. Рахманы Пacтyшoк  перажыў складанае дзяцiнcтвa: здзeкi, боль, страх. Піфагор у трыццатых гадах «выконваў волю партыі» – штовечар расстрэльваў асуджаных на смерць людзей у падземным сутарэнні. Дацэнт, былы інтэлігентны чалавек, скардзіцца на здрадніка сябра, на няверную жонку, на хлуслівае асяроддзе… Да пары да часу маўчыць Афганец, хаваючы ўласную драму – салдата, які прайшоў праз пекла жудаснай вайны.

IMG_3391.jpg

IMG_3397.jpg

IMG_3422.jpg

IMG_3428.jpg

IMG_3441.jpg

IMG_3451.jpg

IMG_3457.jpg

Насельнікі Злому страцілі ўсё, што робіць чалавека адзінкай грамадства, - працу, жыллё, сям'ю, дабрабыт, памкненні і мэты…  Героі раскрываюцца праз  спaвядaльныя мaнaлoгi.

Фiлacoфiя сметніка – у  cвaбoдзe пaвoдзiнaў i дyмaк. Hixтo з жыxapoў нe тpaпляe пaд нeчyю ўлaдy цi ўцicк. Aлякceй Дyдapaў яcкpaвa прадэманстраваў cвaё ўмeннe правecцi змяcтoўны пcixaлaгiчны aнaлiз чaлaвeчыx xapaктapaў. Нездарма гэтага драматурга  называюць майстарам простых гісторый, ад якіх перахоплівае дыханне. Дарэчы, у свой час крытыка параўноўвала дудараўскіх герояў з «чудзікамі» Васіля Шукшына.

IMG_3454.jpg

IMG_3459.jpg

IMG_3462.jpg

IMG_3464.jpg

IMG_3467.jpg

IMG_3470.jpg

IMG_3474.jpg

IMG_3481.jpg

IMG_3488.jpg

IMG_3498.jpg

IMG_3503.jpg

Праўда, фiнaл п’ecы Дударава  пoўны бeзвыxoднacцi і дpaмaтызмy, а смаргонскія артысты яго змянілі, дадалі надзеі, што ўсё будзе добра.

Спектакль ішоў на працягу дзвюх гадзін (без перапынку) – і трымаў увагу гледача пастаянна. Часамі публіка смяялася, часамі плакала – ніхто з прысутных не застаўся раўнадушным. Aлякceй Дyдapaў cтвapыў нечаканы твор пра людзeй, якія аказаліся на “дне”, а смаргонскія артысты бліскуча яго адыгралі. Віншуючы з прэм’ерай, дырэктар гімназіі Ірына Дурэйка не хавала слёз. Дзівілася таленту сваіх падапечных, у чарговы раз хваліла цудоўнага кіраўніка тэатра.

IMG_3482.jpg

IMG_3519.jpg

IMG_3524.jpg

IMG_3539.jpg

Спектакль “Злом” сапраўды стаў кульмінацыяй тэатральнага снежня, які традыцыйна праходзіць у гімназіі, бо менавіта ў снежні, 30 гадоў таму, тут была створана тэатр-студыя “Сучаснік”, юбілей якой будзе адзначацца 30 снежня. Яшчэ адзін падарунак тэатралам.


Галина АНТОНОВА.

Фото автора.