Канцэртную праграму “Заўжды ганарыцца сваёю зямлёю!” прадставілі самадзейныя артысты філіяла ““Жодзішкаўскі Дом культуры””.
У акенцах творчасці – самадзейныя артысты жодзішкаўскай зямлі
Культура
08.02.2022
Мерапрыемства адбылося ў межах раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”.
“Беларусь – зямля нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Любіць сваю зямлю – значыць ведаць яе гісторыю, культуру, ганарыцца людзьмі і берагчы прыроду”, - гэта думка стала лейтматывам канцэртнай праграмы.
Пад час яе гучалі вершы, а таксама задушэўныя песні пра Беларусь, якія выканалі Алена Давыдзенкава, Аляксандр Багданаў, Кацярына Варанішча, Аліна Рогач. А як хораша спявалі артысты народнага ансамбля песні “Вечарынка”! Артыстаў падтрымлівала і падбадзёрвала гарачымі апладысментамі публіка ў зале.
Алег ПАЦЭВІЧ,
метадыст РЦК.