Пад такой назвай 11 верасня на тэрыторыі Крэўскага замка прайшоў фестываль “Беларусь у вайне 1812 года”. Тут працавалі анімацыйныя пляцоўкі: лагер французскіх і рускіх войскаў і ваенна-палявая кухня.
У Крэўскім замку прайшоў фестываль “Беларусь у вайне 1812 года”
Культура
15.09.2021
У кожным лагеры працавалі рэканструктары, якія распавядалі турыстам пра структуры, абмундзіраванне, узбраенне армій, а таксама гісторыю баявых падзей вайны 1812 года. Кожныя 30 хвілін рэканструктары арганізоўвалі імправізаваны бой з удзелам турыстаў, якіх у сонечны вераснёўскі дзень на Крэўскім замку было вельмі шмат.
Асаблівым упрыгажэннем пляцоўкі стала аўтэнтычная гармата часоў Напалеона, якая належыць арганізатару фестываля Андрэю Кацько.
Алена БОБІНА,
дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Фота Андрэй КАЦЬКО.