На фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва” працавалі розныя пляцоўкі і выстава пад адкрытым небам

 

На фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва” працавалі розныя пляцоўкі і выстава пад адкрытым небам

Культура
14.08.2021
3198
На працягу фестывалю-кірмашу “Кераміка Крэва” гасцям праводзілі экскурсіі па Крэўскаму замку, прапаноўвалі паўдзельнічаць у сярэднявечных забавах. Працавала выстава, якая знаёміла з гісторыя Крэўскага замка, з інфармацыяй пра работы, якія тут ужо праведзены, з варыянтамі далейшай рэканструкцыі, а таксама з фотаздымкамі з ранейшых фестываляў-кірмашоў і цяперашнімі наведвальнікамі замка.

Працаваў  “Горад майстроў”, у якім свае вырабы прадставілі керамісты і іншыя майстры народнай творчасці, майстэрня смаку “Карчомка па-крэўску”, дзе можна было набыць хатнія прысмакі, напоі, юшку, а таксама дзіцячая пляцоўка “Кола сяброў”.

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

Яшчэ на адной пляцоўцы выхаванцы  Смаргонскага цэнтра творчасці – удзельнікі лялечнага тэатра “Смаргонская батлейка” паказалі спектакль, тут таксама праводзіліся майстар-класы, прадаваліся вырабы дзіцячай творчасці. 

З Янай і яе 4-гадовай дачушкай Верай мы пазнаёміліся на дзіцячай пляцоўцы. “Прыехалі на фестываль са Смаргоні. Стараемся бываць на такіх святах, - кажа Яна. – Веры тут вельмі падабаецца. Майстры зрабілі ёй аквагрым – намалявалі любімую Адзінарожку”.  

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

Галіна АНОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: