Экскурсійны тур “Крэўскі шлях”

 

Экскурсійны тур “Крэўскі шлях”

Культура
28.06.2021
5774
Мудрацы гавораць: «Хочаш пачаць новае жыццё? Пачні вандраваць!». І неабавязкова ў далёкія краіны. Пачніце вандраваць хаця б па Смаргоншчыне. А  супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея гатовы вашы падарожжы зрабіць больш цікавымі і змястоўнымі.

У пятніцу музейшчыкі прапанавалі праехацца па маршруце “Крэўскі шлях”. Распачаўся ён у Смаргоні. Першым пунктам прыпынку стала вёска Наваспаск, дзе захаваліся руіны былой уніяцкай царквы. Пра гісторыю гэтай святыні, а таксама пра гісторыю Смаргоні і ваколіц распавядалі супрацоўнікі музея Вольга Самаркіна і Павел Картавік.

IMG_0024.jpg

IMG_0016.jpg

IMG_0019.jpg

IMG_0014.jpg

IMG_0026.jpg

Далей шлях турыстаў ляжаў у вёску Багушы, дзе знаходзіцца Свята-Увядзенскі Стаўрапігіяльны жаночы манастыр. Паслушніца манастыра Ірына правяла цікавую экскурсію.

IMG_0027.jpg

IMG_0035.jpg

IMG_0039.jpg

IMG_0042.jpg

IMG_0043.jpg

З Багушоў аўтобус накіраваўся ў Крэва. Удзельнікі экскурсійнага тура наведалі царкву Святога Аляксандра Неўскага,  пра гісторыю гэтай святыні распавядаў айцец Аляксандр Шэлест.

IMG_0047.jpg

IMG_0063.jpg

IMG_0064.jpg

Гісторыя Нальшчанскага княства, Крэва і Крэўскага замка надзвычай багатая і цікавая. Пра яе распавядала дырэктар музея Алена Бобіна.

Наведвальнікам была прадстаўлена анімацыйная праграма “Цені Крэўскага замка”, пасля чаго ўсім жадаючым прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класах майстроў народнай творчасці.

IMG_0094.jpg

IMG_0102.jpg

IMG_0106.jpg

IMG_0112.jpg

IMG_0143.jpg

IMG_0144.jpg

IMG_0145.jpg

IMG_0147.jpg

IMG_0149.jpg

IMG_0173.jpg

IMG_0174.jpg

IMG_0179.jpg

IMG_0187.jpg

IMG_0196.jpg

IMG_0197.jpg

Дзяніс ЯРОЎСКІ.

Фота аўтара.