Што зберагае чароўны куфэрак?

 

Што зберагае чароўны куфэрак?

Культура
05.10.2020
3869
Памяшканне “беларуская хатка” ў  нашых яслях-садзе №14 нарадзілася з маленькай выставы, прысвечанай  прадметам побыту. Увесь калектыў установы збіраў экспанаты ў сваіх сваякоў і  знаёмых. Пасля да  гэтай справы далучыліся бацькі выхаванцаў, а таксама калектыў СШ №6.  Уся атмасфера памяшкання прасякнута духам мінулага.  

занятки.jpg

У нашай “хатцы” шмат цікавага: розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, узоры  ткацтва і  вышыўкі, ганчарныя вырабы. Менавіта тут праводзяцца заняткі па патрыятычным выхаванні і далучэнні дзяцей да  нацыянальнай культуры Беларусі. Мы расказваем нашым выхаванцам пра тое, як і ў якіх хатах жылі нашы продкі, якія рэчы, прылады працы выкарыстоўвалі, як пралі, ткалі, прасавалі адзенне.

Нядаўна мы праводзілі мерапрыемства для дзяцей сярэдняй групы. Малыя з захапленнем разглядалі розныя эспанаты. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў выклікаў стары куфэрак. Разглядаючы ручнік,  дзеці зацікавіліся беларускім арнаментам і даведаліся, што кожны яго сімвал нешта азначае.  Таксама экскурсавод ім расказала пра асаблівасці вырошчвання і апрацоўкі льну, з якога выраблялася тканіна для рушнікоў. 

А пасля быў вясёлы карагод “Пасеялі дзеўкі лён”. Музычны кіраўнік  распавяла пра той доўгі шлях, які ператварае ільяное зерне ў прыгожы ручнік. Выхаванцы  расказалі гаспадыні прыказкі і прымаўкі пра працу, гулялі ў народныя гульні, вадзілі карагоды. Пасля мерапрыемства дзеці пастараліся намаляваць элементы беларускага арнаменту.

Мы спадзяёмся, што пасля такіх заняткаў у нашых выхаванцаў абавязкова ўзнікне жаданне ведаць свае вытокі, свае карані.

Святлана СІНКЕВІЧ,

выхавальніца.Святлана РАЙБЭ,

музычны кіраўнік ясляў-сада №14.

Статьи по теме: