Дзень бібліятэк сабраў кнігалюбаў

 

Дзень бібліятэк сабраў кнігалюбаў

Культура
13.09.2020
1073

У нядзелю ў гарадскім парку ладзілася свята, прысвечанае прафесійнаму святу бібліятэкараў.

Штогод 15 верасня ўсе бібліятэкі Беларусі, а з імі і чытачы, адзначаюць Дзень бібліятэк. Свята ладзіцца ў нашай краіне з 2001 года па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а дата абрана ў гонар заснавання Нацыянальнай бібліятэкі РБ – галоўнага кніжнага сховішча краіны.

Павіншаваць смаргонскіх бібліятэкараў прыйшла шматлікія кнігалюбы, пастаянныя наведвальнікі бібліятэк, сярод якіх было шмат дзяцей. Са словамі прывітання і віншавання да прысутных звярнулася дырэктар раённай бібліятэкі Святлана Афанасьева. У канцэртнай праграме ўдзельнічалі салісты раённага Цэнтра культуры. Ладзіўся літаратурны квэст, віктарыны, конкурсы, фізкультразмінка. Гасцям свята прапаноўвалася шмат цікавостак: аквагрым, выставы, падарожжа з Дылетантам.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.