У мінулую нядзелю ў касцёле Святога Міхала Арханёла дзве Святыя Імшы былі надзвычай урачыстымі. Юныя вернікі прынялі Першую Камунію.
У парафіі Святога Міхала Арханёла дзеці прыступілі да Першай Камуніі
Культура
31.08.2020
На працягу двух гадоў дзеці рыхтаваліся на ўроках рэлігіі да найвялікшай падзеі ў сваім жыцці – прыняцця Найсвяцейшых Цела і Крыві Збаўцы нашага Езуса Хрыста. У выглядзе белай Гостыі Езус упершыню прыйшоў у сэрцы 145 дзяцей.
Таццяна ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота аўтара.