Луналі песні над вячэрнім паркам

 

Луналі песні над вячэрнім паркам

Культура
03.08.2020
1052

Вечарам у нядзелю, 2 жніўня, гарадскі парк напоўніўся песнямі. Перад гледачамі выступіў творчы калектыў Лешчаняцкага сельскага клуба. Канцэрт ладзіўся ў рамках акцыі “Летні амфітэатр запрашае” і называўся “Зямлі маёй напевы”. А прысвечаны ён быў Году малой радзімы.


Лешчаняцкая вакальная група выканала многа  цудоўных народных песнь, прыпевак на сямейна-бытовыя тэмы. У складзе групы - не ўсе работнікі культуры. Некаторыя жанчыны нават пенсіянеркі, але маюць звонкія галасы.

Гледачоў было не вельмі многа, але ўсе яны з задавальненнем слухалі выступленне самадзейных артыстаў і дарылі ім свае апладысменты.

IMG_3837.JPG

IMG_3847.JPG

IMG_3808.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.