Вячэрні квэст у дэндрапарку
Культура
30.07.2020
У сераду вечарам юныя жыхары Заходняга мікрараёна і дзеткі грамадскага аб’яднання “Агеньчык надзеі” мелі цудоўную магчымасць паўдзельнічаць у забаўляльнай гульнёвай праграме “У пошуках папараць-кветкі”. Культработнікі раённага Цэнтра культуры і адпачынку прапанавалі арыгінальны квэст, дзе цікавыя сустрэчы з казачнымі персанажамі чаргаваліся з віктарынамі, конкурсамі, гульнямі. Дзеці шукалі выйсце з лабірынту, з завязанымі вачыма знаходзілі шышкі-абярэгі. Усе атрымалі сапраўднае задавальненне.
Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.