Віртуальнае падарожжа па родным краі. Як вандруюць у анлайне ў Смаргоні?

 

Віртуальнае падарожжа па родным краі. Як вандруюць у анлайне ў Смаргоні?

Культура
20.04.2020
2412
Кожны дзень, ідучы на заняткі ці на працу, мы не звяртаем увагу на тое,  што побач з намі, не звяртаем увагу на мемарыяльныя дошкі, помнікі і будынкі. Ды і па горадзе, у якім жывём, вельмі рэдка удаецца прайсціся ў якасці зацікаўленага турыста, не спяшаючыся нікуды.
У гэты няпросты час,  калі мы абавязаны больш знаходзіцца дома, можна віртуальна прайсціся па вуліцах Смаргоні, адправіцца ў падарожжа па родным краі. Гісторыка-краязнаўчы музей сярэдняй школы №3 горада Смаргоні  “Смаргонь: Гістарычнае мінулае і сучаснае” запрашае вучняў школы і іх бацькоў а таксама ўсіх жадаючых у віртуальнае падарожжа па родным краі. Можна пагартаць даведнік “Азбука роднага горада”, які знаёміць са Смаргоншчынай ад “А” да “Я”. Першым прыпынкам з’яўляецца мясцовы брэнд “Абаранкі”. Пра іншыя прыпынкі можна даведацца тут.

unnamed (4).jpg

Бавячы вольны час, праверце: ці ведаеце вы старонкі гісторыі ў нашых віктарынах “ Смаргонь у гады Першай сусветнай вайны”, “Смаргонь у 20-я – 30-я гады мінулага стагоддзя”, 75-годдзе нашай слаўнай Перамогі” і інш.

Вы можаце даведацца пра людзей, лёс якіх звязаны са Смаргоншчынай. А таксама запрашаем папоўніць і паглыбіць свае веды пра нашага знакамітага земляка Францішка Багушэвіча, 180-годдзе з дня нараджэння якога адзначалася 21 сакавіка. Правядзіце свой час з карысцю, каб ведаць свае карані і адчуваць сваімі на роднай зямлі.

unnamed (1).jpgunnamed (2).jpgunnamed (3).jpgunnamed (5).jpgunnamed (6).jpgunnamed (7).jpgunnamed.jpg

Статьи по теме: