У музей – не выходзячы з дому

 

У музей – не выходзячы з дому

Культура
17.04.2020
1303
“Не наведвайце людныя месцы”, - раяць цяпер медыкі. “Пасядзіце дома, каб пасля пандэміі ўсёй сям’ёй вы змаглі прыйсці ў храм”, - падтрымліваюць медыкаў святары. А так хочацца ў музей, на канцэрт ці ў тэатр. Апошнім часам на сайтах устаноў культур ладзяцца розныя анлайн-трансляцыі.

IMG_0027.JPG

Хатні інтэрнэт-прагляд тэатра-экскурсіі «Шляхамі кірмашовымі»


На жаль, цяпер у наш музей зусім не прыходзяць экскурсійныя групы. Бывае, індывідуальна хтосьці наведвае, і то – вельмі рэдка, - кажа Дзіна Шчуроўская, дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея. - Тым не менш у людзей ёсць магчымасць пабываць у нас, не выходзячы з дому. Наведвальнікам сайта музея прапануецца віртуальны 3D-тур па экспазіцыі “Дарогай сустрэч” (шукайце ў раздзеле “Аб музеі”). Усе чатыры залы – як на далоні, што найбольш зацікавіла – можна прыблізіць і дасканала разгледзець.

А яшчэ мы нядаўна запіса- лі на відэа тэатралізаваную экскурсію “Шляхамі кірмашовымі” (раздзел “Наведвальнікам экскурсіі”), аповед пра Ордэн кароны Італіі – адзін з найкаштоўнейшых экспанатаў, якія захоўваюцца ў музеі, а таксама лекцыю на тэму “Чаму так названа?” – лектар знаёміць з паходжаннем назваў населеных пунктаў Смаргоншчыны (інфармацыя пададзена па сельсаветах). Гэту інфармацыю можна знайсці у нас на сайце ў раздзеле “Наведвальнікам, экскурсіі”).

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: