Сінькоўскі Дом культуры прыняў удзел у аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці”
Артысты сінькоўскага краю прапанавалі публіцы і журы кампазіцыі пра вайну, Радзіму, каханне. Свае вакальныя нумары прадставілі жаночая група “Медуніца”, Зоя Варпаховіч, Святлана Бабенка і жаночае трыа.
Народны вакальны калектыў вёскі Шутавічы цудоўна выканаў беларускія народныя песні “Бярозка з лістком” і “Ой, валы мае”. Пацешылі юныя артысты – дзіцячы гурт “Буслянка” і ўдзельнікі дзіцячага гуртка сольнага спявання.
Завяршылася імпрэза песняй “Усміхайся!”. Гледачы пакідалі залу на пазітыве і з усмешкай на тварах. Дарэчы, існуе цэлая навука пра смех, якая называецца геаталогіяй. Смех зніжае ўзровень цукру ў крыві, умацоўвае сон, павышае ў арганізме ўзровень антыцел, якія змагаюцца з інфекцыямі і паляпшаюць работу імуннай сістэмы. Так што смейцеся на здароўе і хадзіце на канцэрты.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.