Тэатральна-мастацкая дзейнасць у яслях-садзе №9

 

Тэатральна-мастацкая дзейнасць у яслях-садзе №9

Культура
23.02.2020
1177
Сучасны адукацыйны працэс ва ўстанове дашкольнай адукацыі немагчыма арганізаваць без фарміравання ў выхаванца цікавасці да навучання. Улічваючы гэты факт, мы актыўна выкарыстоўваем сродкі театральна-мастацкай дзейнасці ў адукацыйным працэсе. Праз слова, вобразы, гукі, якія выкарыстоўваюцца ў тэатральна-мастацкай дзейнасці, ствараюцца ўмовы для рознабаковага і асобаснага развіцця дзяцей, што садзейнічае выкананню патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Так, у “Санаторным яслі-садзе №9” з дзецьмі 4-5 гадоў  арганізуюцца лялечныя спектаклі, тэатралізаваныя гульні-драматызацыі, дзе дзецям не патрабуецца  завучванне вялікіх па аб'ёме тэкстаў. Амаль заўсёды выкарыстоўваецца шырма, за якой дзіцяці камфортна выконваць сваю ролю. Важна ўзрабачаць тэатральна-мастацкі вопыт дзяцей, таму мы садзейнічаем  сузіранню выканання пастановак педагагічнымі работнікамі і бацькамі, арганізоўваем гульні-імправізацыі на аснове знаёмых дзецям вершаў і пацешак, прыцягваем бацькоў да вырабу дэкарацый і касцюмаў. Ролю рэжысёра пры арганізацыі спектакляў з дзецьмі 4-5 гадоў бярэ на сябе выхавальнік дашкольнай адукацыі,

Дзеці 5-6 гадоў упэўнена выконваць сваю ролю ў спектаклі, пры гэтым тэкставы матэрыял павялічваецца ў аб'ёме. Яны выступаюць у ролі рэжысёра, пастаноўшчыка, дэкаратара, афарміцеля, Дзеці гэтага ўзросту становяцца больш выбарчымі ў выбары сваёй ролі. Усе тэатралізаваныя пастаноўкі, па магчымасці, выконваюцца дзецьмі. Вялікая ўвага надаецца фантазіраванню, складанню новых казак, самастойнай тэатральна-мастацкай дзейнасці, актыўнай гульні ў тэатральным кутку ў групе.

Так,  17 лютага ў старшай групе адбыўся спектакль для адкрытага паказу бацькам “Даверлівы вожык”  (па сюжэту С.Казлова, пераклад А.Я.Маршалак). Спектакль стаў фінальнай кропкай тэматычнага тыдня “Мая бяспека”. Падчас спектакля дзеці прадэманстравалі бацькам свае артыстычныя навыкі і замацавалі разуменне важнасці адчування адказнасці за свае жыццё і жыццё акаляючых, удасканалелі правілы пажарнай бяспекі.

сад 9.jpg

Фота- і відэасправаздачы стануць нагадай для далейшых гутарак, разважанняў, мастацкай дзейнасці, яшчэ адным сродкам, які садзейнічае рознабаковаму і асобаснаму развіццю сучаснага дзіцяці дашкольнага ўзросту.

Анастасія МАРШАЛАК, выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Статьи по теме: