Беларуская скарбонка

 

Беларуская скарбонка

Культура
22.02.2020
1755
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

У рамках гэтага свята ўвесь тыдзень у сярэдняй школе №5 праводзіліся мерапрыемствы. Кожны мог праверыць свае веды беларускай мовы: як дзеці, так і настаўнікі.

Вучні 4 «Д» класа з ахвотай прымалi ўдзел у тэматычных гульнях, конкурсах, віктарынах, вусных часопісах, завочных падарожжах па Беларусі, квэстах. Чыталі вершы на беларускай мове i з задавальненнем размаўлялi на роднай мове.

Вельмі цікава ў класе прайшла віктарына знаўцаў беларускай мовы «Беларуская скарбонка». Дзеці выконвалі розныя заданні ў групах: адгадвалі загадкі пра жывёл, разгадвалі рэбусы , збіралі прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, гулялі ў рыфмы, чыталі скорагаворкі, спрабавалі быць сапраўднымі “настаўнікамі”, выпраўляючы арфаграфічныя памылкі.

Безумоўна, усе мерапрыемствы, якія былі праведзены ў школе кожным настаўнікам, дапамагаюць развіццю беларускага маўлення дзяцей, выклікаюць цікавасць вучняў да вывучэння і захавання роднай мовы, выхоўваюць павагу да культуры і традыцый свайго народа.

nMtnKqOZ1b8.jpg

Юлія ЖАБІНСКАЯ, настаўніца пачатковых класаў СШ № 5.