Душа народа - у творчасці юных
Цудоўна выступілі смаргонскія артысты на II адкрытым рэгіянальным фестывалі фальклору і рамёстваў “Галасы традыцый”. Свята прайшло ў Карэлічах. Узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” (кіраўнік Яўген Варонін, акампаніятар Валерыя Неўская) і ўзорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі” (кіраўнік Алена Захарава, канцэртмайстар Пётр Смушко) атрымалі важкія ўзнагароды - дыпломы лаўрэатаў I ступені. Народная творчасць (у тым ліку выяўленчая і дэкаратыўна-прыкладная, а таксама песні, ігра на музычных інструментах, танцы, тэатр) была прадстаўлена на фестывалі творчымі калектывамі з Карэліцкага, Лідскага, Навагрудскага, Астравецкага, Стаўбцоўскага і Смаргонскага раёнаў.
Узорны ансамбль народнай песні “Кучарочкі”.
Узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок”.
Галіна АНТОНАВА.
Фота з архіва школы мастацтваў імя М. К. Агінскага.