«Цёплы дом» правёў свята для людзей шаноўнага ўзросту

 

«Цёплы дом» правёў свята для людзей шаноўнага ўзросту

Культура
22.01.2020
1284
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «Цёплы дом» сумесна з раённым Цэнтрам культуры правялі свята для людзей шаноўнага ўзросту і прымеркавалі яго да Новага года па старым стылі.

Мерапрыемства ладзілася ў блакітнай зале названай вышэй культурнай установы. Людзей сабралася шмат. На святочны лад гледачоў настройвала ўпрыгожаная ёлка.

IMG_5299.JPG

Свята пачалося з выступлення работнікаў культустановы. Яны выканалі некалькі задорных песень, а потым перад гледачамі з’явіліся ў нацыянальных строях удзельнікі вакальнай групы “Крынічанька”.

Вядома ж, ні адно навагодняе свята не праходзіць без Дзеда Мароза і Снягуркі. Яны неўзабаве з’явіліся. Дзед Мароз павіншаваў усіх са старым Новым годам, а яго ўнучка праспявала песню. Потым Дзядуля з сімвалам 2020 года Мышкай загадвалі загадкі.

Прысутныя апладысментамі сустрэлі выступленне харэаграфічнага калектыву “Маладосць душы”. Танцавальныя нумары мяняліся адзін за адным.

Дзед Мароз пацікавіўся ў людзей шаноўнага ўзросту, ці спявалі яны песні падчас сустрэчы старога Новага года і, пачуўшы станоўчы адказ, прапанаваў песенны конкурс. Для гэтага глядзельная зала раздзялілася на дзве часткі. Адна каманда была Дзеда Мароза, а другая – Мышкі. Загучалі мелодыі, трэба было адгадаць песні і праспяваць іх. Вядома ж, тэматыка была навагодняя. Спявалі не толькі гледачы, але і казачныя героі. У выніку - перамагла дружба.

IMG_5418.JPG

Напрыканцы мерапрыемства пажылыя людзі не горш за маладых танцавалі пад мелодыі, якія ліліся з дынаміка. Твары ва ўсіх былі вясёлыя – свята ўдалося.

IMG_5728.JPG

IMG_5591.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: