Выстава, прысвечаная 80-годдзю Смаргонскага раёна адкрылася ў гісторыка-краязнаўчым музеі

 

Выстава, прысвечаная 80-годдзю Смаргонскага раёна адкрылася ў гісторыка-краязнаўчым музеі

Культура
21.01.2020
1293
Урачыстае адкрыццё выставы “Табе, Смаргоншчына, край любы, дарагі!”  адбылося 21 студзеня.

IMG_7749.JPG

Распачаў імпрэзу ўзорны ансамбль скрыпачоў дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага. 

IMG_7763.JPG

З віншавальнымі словамі да прысутных звярнулася начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва.


IMG_7764.JPG

Пра ўтварэнне Смаргонскага раёна расказала Надзея Маркава, якая раней працавала галоўным захавальнікам фондаў смаргонскага музея.


IMG_7786.JPG

Кіраўнік гімназічнага музея Таццяна Рогач вядомых педагогаў Смаргоні, апавядала пра выхаваўчыя мерапрыемствы, якія праводзіліся раней для дзяцей Смаргоншчыны.


IMG_7789.JPG

У якасці ганаровага госця – раённы педыятр, выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Галіна Тронза, якая разам з мужам-урачом прыехала па размеркаванні ў Смаргонь сорак гадоў таму.


IMG_7809.JPG

Асобная экспазіцыя на выставе  распавядае пра гісторыю смаргонскага малаказавода. На мерапрыемстве прысутнічаў дырэктар смаргонскага малаказавода Ігар Варанішча. Ён удакладніў, што сёлета прадпрыемства адзначыць 45-годдзе. 


IMG_7796.JPG

IMG_7797.JPG

IMG_7808.JPG

IMG_7811.JPG

IMG_7817.JPG

IMG_7802.JPG

IMG_7804.JPG

На выставе прадстаўлены больш за сто экспанатаў з фондаў музея. Выстава будзе працаваць на працягу месяца. 

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: